Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/10/01/804571_804580/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 21:54
01.10.2015 10:54 Палітыка

Кіраўнік ЛНР Плотніцкі апошнім падпісаў дакумент аб адводзе ўзбраенняў ад лініі сутыкнення

Мінск, 1 кастрычніка. Кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігар Плотніцкі вечарам 30 верасня падпісаў дакумент аб адводзе ўзбраенняў ад лініі сутыкнення ў Данбасе, паведамляе Луганскі інфармацыйны цэнтр.

Раней подпіс пад дакументам паставіў кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка.

Такім чынам, дакумент падпісалі ўсе пяць бакоў: старшыня АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны Марцін Сайдзік, прадстаўнік Украіны Леанід Кучма, расійскі прадстаўнік Азамат Кульмухаметаў і кіраўнікі сепаратыстаў.

Дакумент аб адводзе танкаў, артылерыі калібрам да 100 мм і мінамётаў калібрам да 120 мм удзельнікі трохбаковай кантактнай групы па Украіне падпісалі на сустрэчы 29 верасня ў Мінску. Адвод узбраенняў будзе ажыццяўляцца ў два этапы і пачнецца праз два дні пасля поўнага спынення агню. Першы этап разлічаны на 15 дзён, другі — на 24 дні. Ажыццяўляць маніторынг і верыфікацыю працэсу адводу ўзбраенняў будзе спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239