Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/10/06/805622_805627/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2020 18:09
06.10.2015 13:28 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы па Украіне

Мінск, 6 кастрычніка. У Мінску 6 кастрычніка пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе МЗС Беларусі.

Раўнд перамоў пачаўся з сустрэчы каардынатараў падгруп трохбаковай кантактнай групы Украіна — АБСЕ — Расія. Перамовы ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Чакаецца, што сёння ў другой палове дня тут пачнецца пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы.

Як паведаміў напярэдадні на брыфінгу ў Кіеве намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Канстанцін Елісееў, сустрэча будзе прысвечана "абмеркаванню мадальнасцяў мясцовых выбараў на Данбасе".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН