Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/10/06/805703_805704/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:12
06.10.2015 16:08 Палітыка

У Мінску пачалося пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 6 кастрычніка. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Цяпер праходзіць сустрэча прадстаўнікоў бакоў без удзелу ДНР і ЛНР, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Перамовы традыцыйна праходзяць у "Прэзідэнт-гатэлі" ў закрытым для прэсы рэжыме.

Чакаецца, што на сустрэчы будзе разгледжана пытанне аб правядзенні мясцовых выбараў на Данбасе.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН