Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/10/06/805736_805740/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 01:06
06.10.2015 18:17 Палітыка

Пасяджэнне кантактнай групы па Украіне ў Мінску працягваецца з удзелам прадстаўнікоў ДНР і ЛНР

Мінск, 6 кастрычніка. Да пасяджэння трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны ў Мінску далучыліся прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, паведамляе ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар прадстаўніка Украіны на перамовах Леаніда Кучмы.

"Каардынатары ад АБСЕ ўсіх чатырох рабочых падгруп раскажуць пра вынікі сваёй работы за дзень", — адзначыла Оліфер.

Кантактная група на пасяджэнні ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" 6 кастрычніка абмяркоўвае пытанне правядзення на Данбасе мясцовых выбараў. Падчас перамоў прадстаўнікі ДНР і ЛНР выступілі з заявай, у якой паведамілі, што гатовы перанесці мясцовыя выбары на люты 2016 года, калі Кіеў выканае ўсе пункты мінскіх пагадненняў. Аб пераносе выбараў на больш позні тэрмін размова ішла 2 кастрычніка на сустрэчы "нармандскай чацвёркі" ў Парыжы.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН