Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/10/06/805765_805771/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:09
06.10.2015 19:46 Палітыка

Упаўнаважаная прэзідэнта Украіны: Спадзяемся, днямі ўдасца вызваліць палонных у Луганску

Мінск, 6 кастрычніка. Упаўнаважаная прэзідэнта Украіны па мірным урэгуляванні сітуацыі ў Данбасе Ірына Герашчанка, якая прадстаўляе краіну ў падгрупе па гуманітарных пытаннях трохбаковай кантактнай групы, выказала надзею, што паводле вынікаў перамоў, якія праходзяць 6 кастрычніка ў Мінску, удасца вызваліць украінскіх палонных, якія знаходзяцца ў Луганску.

"Спадзяемся, што днямі ўдасца вызваліць заложнікаў, якія знаходзяцца ў Луганску. Патрабуем вызвалення ўсіх, хто незаконна ўтрымліваецца ў Данецку. Асаблівую ўвагу сёння я надала тэме нашых палонных у РФ, а там у турмах знаходзяцца як мінімум 10 украінцаў. Мы патрабуем дапусціць да іх Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа і выйсці на механізм іх вызвалення", — паведаміла Герашчанка на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

Пасяджэнне кантактнай групы праходзіць сёння ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" ў закрытым для прэсы рэжыме.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН