Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/10/10/806634/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:28
10.10.2015 10:15 Палітыка

Пуцін: Далейшае ўрэгуляванне ўнутрыўкраінскага крызісу ў значнай ступені залежыць ад выканання Кіевам усіх пунктаў мінскіх пагадненняў

Мінск, 10 кастрычніка. Далейшае ўрэгуляванне ўнутрыўкраінскага крызісу ў значнай ступені залежыць ад выканання Кіевам усіх пунктаў прынятага ў лютым ў Мінску Комплексу мер. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 9 кастрычніка ў тэлефоннай размове са сваім фінскім калегам Саулі Ніінісцё, паведамляе прэс-служба Крамля.

Сваю пазіцыю Пуцін выказаў, ацэньваючы "па просьбе прэзідэнта Фінляндыі" асноўныя вынікі сустрэчы ў "нармандскім фармаце" 2 кастрычніка ў Парыжы.

У той дзень лідары Украіны, Германіі, Францыі і Расіі больш за чатыры гадзіны абмяркоўвалі пытанні рэалізацыі мінскіх пагадненняў. Адным з наступстваў перамоў стала рашэнне данбаскіх сепаратыстаў перанесці на 2016 год правядзенне аб'яўленых імі мясцовых выбараў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН