Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/10/12/807367_807369/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:33
12.10.2015 14:52 Палітыка

У Мінску сустракаецца падгрупа па палітычных пытаннях кантактнай групы па Украіне

Мінск, 12 кастрычніка. Падгрупа па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы па Украіне праводзіць 12 кастрычніка чарговую сустрэчу ў Мінску. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным Твітары МЗС Беларусі.

Апошні раз падгрупа збіралася ў Мінску 6 кастрычніка. Тады ж адбылося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы. Паводле яго вынікаў прадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў, што падгрупа па палітычных пытаннях сканцэнтруецца на прапрацоўцы асаблівага закона аб мясцовых выбарах у адпаведнасці з вынікамі парыжскай сустрэчы "нармандскай чацвёркі" 2 кастрычніка. Распрацоўка дакумента "дала б магчымасць правесці выбарчую кампанію ў поўнай адпаведнасці з мінскімі пагадненнямі", зазначыў Сайдзік.

Ён таксама паведаміў, што наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы адбудзецца 20 кастрычніка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН