Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/10/15/eu_eu_808103_808104/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 20:45
15.10.2015 12:04 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

МЗС: Беларусь чакае поўнай адмены санкцый ЕС як мага хутчэй

Мінск, 15 кастрычніка. Беларусь чакае поўнай адмены санкцый Еўрасаюза як мага хутчэй. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык 15 кастрычніка на брыфінгу ў Мінску, адказваючы на пытанне аб рэакцыі беларускага боку на інфармацыю пра падрыхтоўку прыпынення санкцый адносна Беларусі.
"Мы каментуем канкрэтныя падзеі і факты. Наша пазіцыя па тэме антыбеларускіх санкцый вядомая: яны паказалі сваю неэфектыўнасць і бесперспектыўнасць. Чакаем іх поўнай адмены і спадзяемся, што гэта адбудзецца як мага хутчэй", — заявіў Мірончык.

12 кастрычніка міністры замежных спраў краін Еўрасаюза на пасяджэнні Савета ЕС дамовіліся аб прыпыненні на чатыры месяцы санкцый адносна Беларусі, аднак афіцыйнае рашэнне па гэтым пытанні павінна быць прынятае да канца кастрычніка.

Пад візавыя і фінансавых санкцыі Еўрасаюза трапляюць 175 беларускіх грамадзян і прыкладна 20 прадпрыемстваў, якіх ЕС абвінавачвае ў парушэнні правоў чалавека і фінансаванні беларускага рэжыму.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН