Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/10/16/808607_808608/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:32
16.10.2015 22:24 Палітыка

З-за зрыву абмену палоннымі перамовы ў Мінску 20 кастрычніка будуць цяжкімі, лічыць упаўнаважаная прэзідэнта Украіны па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе

Мінск, 16 кастрычніка. З-за зрыву абмену палоннымі перамовы ў Мінску 20 кастрычніка будуць цяжкімі, лічыць упаўнаважаная прэзідэнта Украіны па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе Ірына Герашчанка.

"Сёння павінна была адбыцца аперацыя па вызваленні ўкраінцаў з палону баевікоў. Мы доўга, амаль месяц вялі аб гэтым перамовы на гуманітарнай падгрупе, вельмі складаныя перамовы і цяжкую падрыхтоўчую працу праводзіла СБУ. Сёння некалькі ўкраінскіх герояў ужо павінны былі быць дома… На жаль, аперацыя не адбылася, яна перанесена. З-за зрыву дамоўленасцяў з боку баевікоў. З-за непрымальных умоў баевікоў, якія ўкраінскі бок не прымаў з самога пачатку. З-за яўнай спробы шантажу на тэме палонных", — напісала Герашчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фейсбук".

"У нас будуць цяжкія мінскія перамовы 20 кастрычніка, — лічыць паўнамоцны прадстаўнік. — Нашы хлопцы павінны быць вызваленыя. За час працы нашай групы было вызвалена прыкладна 60 украінцаў. Але наша задача і адказнасць — вызваленне 153 герояў".

6 кастрычніка, у дзень чарговага раўнда перамоў у Мінску, Герашчанка паведаміла, што гаворка ідзе пра ўкраінскіх ваенных, якія знаходзяцца ў Луганску.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН