Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/10/19/808767_808768/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:08
19.10.2015 10:45 Палітыка

Парашэнка не выключае вяртання да ідэі ўводу на Данбас міратворцаў ААН у выпадку правалу мінскіх пагадненняў

Мінск, 19 кастрычніка. Пётр Парашэнка не выключае вяртання да ідэі ўводу на Данбас міратворцаў ААН у выпадку правалу мінскіх пагадненняў.

"Сітуацыя, нягледзячы на перамір'е, яшчэ вельмі далёкая ад міру, і эскалацыя канфлікту можа здарыцца ў любую хвіліну. І для стабілізацыі сітуацыі я не выключаю, асабліва калі пункты мінскіх пагадненняў не будуць імплементаваныя ў адпаведнасці з узгодненым графікам, мы можам вярнуцца да неабходнасці прапановы аб увядзенні ва Украіну міратворчых падраздзяленняў ААН", — заявіў украінскі кіраўнік у інтэрв'ю нацыянальным тэлеканалам 18 кастрычніка.

Парашэнка зазначыў, што рашэнне пра міратворцаў прымае Савет бяспекі ААН. У сувязі з гэтым ён адзначыў важнасць абрання Украіны непастаянным членам СБ ААН на 2016—2017 гады.

На 20 кастрычніка ў Мінску запланаванае чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН