20.10.2015 10:41 Палітыка
У Мінску праходзіць пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях урэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны
Мінск, 20 кастрычніка. У Мінску праходзіць пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, паведамляе беларускі МЗС у сацсетцы "Твітэр".
Папярэдняя сустрэча падгрупы адбылася 12—13 кастрычніка. Сустрэча традыцыйна праходзіла ў закрытым для прэсы рэжыме.
Па выніках пасяджэння кантактнай групы 6 кастрычніка прадстаўнік старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў, што падгрупа па палітычных пытаннях засяродзіць увагу на прапрацоўцы асаблівага закона аб мясцовых выбарах у адпаведнасці з вынікамі парыжскай сустрэчы "нармандскай чацвёркі" 2 кастрычніка. Распрацоўка дакумента "дала б магчымасць правесці выбарчую кампанію ў поўнай адпаведнасці з мінскімі пагадненнямі", адзначыў тады дыпламат.
Чакаецца, што сёння ў Мінску таксама адбудзецца сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.
16 кастрычніка ўпаўнаважаная прэзідэнта Украіны па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе Ірына Герашчанка выказала меркаванне, што з-за зрыву абмену палоннымі перамовы ў Мінску 20 кастрычніка будуць цяжкімі.
"Сёння павінна была адбыцца аперацыя па вызваленні ўкраінцаў з палону баевікоў. Мы доўга, амаль месяц вялі аб гэтым перамовы на гуманітарнай падгрупе, вельмі складаныя перамовы і цяжкую падрыхтоўчую працу праводзіла СБУ. Сёння некалькі ўкраінскіх герояў ужо павінны былі быць дома… На жаль, аперацыя не адбылася, яна перанесена. З-за зрыву дамоўленасцяў з боку баевікоў. З прычыны непрымальных умоў баевікоў, якія ўкраінскі бок не прымаў з самога пачатку. З-за яўнай спробы шантажу на тэме палонных", — напісала Герашчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фейсбук".
"У нас будуць цяжкія мінскія перамовы 20 кастрычніка, — лічыць паўнамоцны прадстаўнік. — Нашы хлопцы павінны быць вызваленыя. За час працы нашай групы было вызвалена прыкладна 60 украінцаў. Але наша задача і адказнасць — вызваленне 153 герояў".