Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/10/20/809097_809101/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:36
20.10.2015 14:47 Палітыка

У Мінску праходзяць сустрэчы падгруп кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны

Мінск, 20 кастрычніка. У Мінску 20 кастрычніка ў закрытым для прэсы рэжыме сустракаюцца рабочыя групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведамляе беларускае МЗС у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы "Твітэр".

Раней паведамлялася, што з раніцы ў Мінску праводзіць пасяджэнне падгрупа па палітычных пытаннях.

Чакаецца, што сёння пройдзе сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне.

16 кастрычніка ўпаўнаважаная прэзідэнта Украіны па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе Ірына Герашчанка выказала меркаванне, што з-за зрыву абмену палоннымі перамовы ў Мінску 20 кастрычніка будуць цяжкімі.

"Сёння павінна была адбыцца аперацыя па вызваленні ўкраінцаў з палону баевікоў. Мы доўга, амаль месяц, вялі аб гэтым перамовы на гуманітарнай падгрупе, складаныя перамовы і цяжкую падрыхтоўчую работу праводзіла СБУ. Сёння некалькі ўкраінскіх герояў ужо павінны былі быць дома… На жаль, аперацыя не адбылася, яна перанесена. З-за зрыву дамоўленасцей з боку баевікоў. З-за непрымальных умоў баевікоў, якія ўкраінскі бок не прымаў з самага пачатку. З-за яўнай спробы шантажу на тэме палонных", — напісала Герашчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"У нас будуць цяжкія мінскія перамовы 20 кастрычніка, — лічыць паўнамоцны прадстаўнік. — Нашы хлопцы павінны быць вызваленыя. За час працы нашай групы ўдалося вызваліць каля 60 украінцаў. Але наша задача і адказнасць — вызваленне 153 герояў".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН