Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/10/27/810480_810487/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:04
27.10.2015 12:03 Палітыка

У Мінску аднавілася пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы па Украіне

Мінск, 27 кастрычніка. Пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы па Украіне аднавілася 27 кастрычніка ў Мінску. Пра гэта паведамляе беларускі МЗС у сваім афіцыйным акаўнце ў "Твітэры".

Чакаецца, што сёння ў Мінску таксама адбудзецца сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

Папярэднія пасяджэнні чатырох падгруп і кантактнай групы па Украіне адбыліся 20 кастрычніка.

Па выніках сустрэч прадстаўнік старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што былі "вельмі цікавыя і інтэнсіўныя дыскусіі". "Гэта сведчыць пра тое, што мы вельмі грунтоўна працягваем працаваць", — зазначыў дыпламат.

Ён расказаў, што падгрупа па бяспецы абмяркоўвала пытанні размініравання, працягу дээскалацыі ў раёне Шырокіна і адводу цяжкіх узбраенняў.

Падгрупа па палітычных пытаннях абмяркоўвала ўмовы правядзення выбараў у некаторых раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.

Падгрупа па эканамічных пытаннях абмяркоўвала, у прыватнасці, пытанні аднаўлення водазабеспячэння.

Кажучы аб працы падгрупы па гуманітарных пытаннях, Сайдзік зазначыў, што з сярэдзіны ліпеня большасць гуманітарных арганізацый не працуюць у асобных рэгіёнах Данецкай і Луганскай абласцей. "Працуе толькі Чырвоны Крыж. ААН не атрымала дазвол на гэта, хаця прадаставіла ўсю неабходную інфармацыю", — сказаў дыпламат. Ён падкрэсліў, што падрыхтавана 16 тон гуманітарнай дапамогі, але яе дастаўка зараз не можа быць ажыццёўлена.

Сайдзік заклікаў украінскія ўлады як мага хутчэй адкрыць пункты пропуску ў Луганскую вобласць, каб даставіць груз.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН