Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/10/27/810562_810563/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:16
27.10.2015 14:41 Палітыка

У Мінску сустракаюцца рабочыя падгрупы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Мінск, 27 кастрычніка. У Мінску ў закрытым для прэсы рэжыме сустракаюцца рабочыя падгрупы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведаміў беларускі МЗС у сваім афіцыйным акаўнце ў "Твітэры".

Нагадаем, пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях пачалося некалькімі гадзінамі раней.

Папярэднія пасяджэнні ўсіх чатырох падгруп (па пытаннях палітыкі, эканомікі, бяспекі і гуманітарных пытаннях), а таксама кантактнай групы па Украіне прайшлі ў Мінску 20 кастрычніка. Па выніках сустрэч прадстаўнік старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што дыскусіі былі "вельмі цікавыя і інтэнсіўныя".

Паводле яго слоў, падгрупа па бяспецы абмяркоўвала пытанні размініравання, працягу дээскалацыі у раёне Шырокіна і адводу цяжкіх узбраенняў. Падгрупа па палітычных пытаннях — умовы правядзення выбараў у некаторых раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. Падгрупа па эканамічных пытаннях абмяркоўвала, у прыватнасці, пытанні аднаўлення водазабеспячэння.

Гаворачы аб працы падгрупы па гуманітарных пытаннях, Сайдзік адзначыў, што з сярэдзіны ліпеня большасць гуманітарных арганізацый не працуюць у асобных рэгіёнах Данецкай і Луганскай абласцей. "Працуе толькі Чырвоны Крыж. ААН не атрымала дазвол на гэта, хоць падала ўсю неабходную інфармацыю", — сказаў дыпламат. Ён падкрэсліў, што падрыхтавана 16 тон гуманітарнай дапамогі, але яе дастаўка цяпер не можа быць ажыццёўлена.

Сайдзік заклікаў украінскія ўлады як мага хутчэй адкрыць пункты пропуску ў Луганскую вобласць, каб даставіць груз.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН