Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/03/811911_811912/
Дата раздрукоўкі: 29.01.2020 15:23
03.11.2015 09:59 Грамадства

У шахце "Беларуськалія" загінуў рабочы

Мінск, 3 лістапада. У шахце "Беларуськалія" ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці 2 лістапада загінуў рабочы.

Як паведамляе прэс-служба МНС Беларусі, 2 лістапада ў 16.55 паступіла паведамленне аб тым, што пры выкананні работ па ўмацаванні горнай выпрацоўкі на адзнацы 420 метраў падземнага горнага ўчастка № 5 рудніка 3-га рудаўпраўлення ААТ "Беларуськалій" адбылося ўзмоцненае выдзяленне метану ў горнай выпрацоўцы. Канцэнтрацыя пары метану ў паветры складала больш за 10% пры дапушчальнай норме 1%.

Работнікі ваенізаванага горнаратавальнага атрада ААТ "Беларуськалій" праводзілі работы па аднаўленні бетонна-салявых вентыляцыйных апор (прамавугольнай і паўкруглай формы 1,2 на 2 м і 3 на 3 м адпаведна) і павелічэнні падачы паветра да 4000 куб. метраў у хвіліну.

У выніку інцыдэнту загінуў мацавальшчык 5-га падземнага горнага ўчастка 3-га рудаўпраўлення. Тэхналагічны працэс не парушаны. Прычына інцыдэнту высвятляецца.

Што стала прычынай гібелі чалавека — выбух газу або атручэнне яго парай — пакуль не паведамляецца.

Нагадаем, гэта другое за апошнія дні здарэнне на прадпрыемстве. 26 кастрычніка з-за абвальвання металаканстуркцыі ў адной з галерэй адбыўся разрыў канвеернай стужкі, якая ажыццяўляе падачу руды ад цэха драблення на фабрыку. У выніку былі спыненыя першая і другая лініі канвеера фабрыкі аддзялення і драблення на прамысловай пляцоўцы чацвёртага рудаўпраўлення. Ніхто не пацярпеў.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН