Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/03/811929_811930/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:11
03.11.2015 11:29 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы падгрупы па палітычных пытаннях кантактнай групы па Украіне

Мінск, 3 лістапада. У Мінску пачаліся перамовы падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі па паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Чакаецца, што рабочая група па бяспецы кантактнай групы сустрэнецца ў Мінску 10 лістапада, а пасяджэнне самой кантактнай групы пройдзе 17 лістапада.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН