Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/10/813290_813291/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:16
10.11.2015 12:07 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы па Украіне

Мінск, 10 лістапада. У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

10 лістапада ў беларускай сталіцы сустракаюцца падгрупы па палітычных пытаннях і па бяспецы трохбаковай кантактнай групы. Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Чакаецца, што чарговая сустрэча кантактнай групы пройдзе ў Мінску 17 лістапада.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН