Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/13/814069_814070/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:10
13.11.2015 10:01 Палітыка

МЗС Украіны заявіў аб пагрозе зрыву рэалізацыі мінскіх пагадненняў у сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Данбасе

Мінск, 13 лістапада. У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Данбасе ўкраінскае МЗС заявіла аб пагрозе рэалізацыі мінскіх пагадненняў.

"Ва Украіне з трывогай адзначаюць істотны рост з пачатку лістапада гэтага года колькасці парушэнняў рэжыму спынення агню з боку незаконных узброеных фарміраванняў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, — гаворыцца ў заяве. — Асаблівы неспакой выклікае геаграфія абстрэлаў, іх інтэнсіўны і сістэматычны характар. У перыяд з 1 па 11 лістапада г.г. баявікамі ажыццёўлена больш за 240 абстрэлаў уздоўж усёй лініі размежавання, у т.л. з мінамётаў калібрам 82 мм і 120 мм, якія павінны быць адведзены згодна з мінскімі пагадненнямі".

Акрамя таго, 2, 8 і 10 лістапада "незаконныя ўзброеныя фарміраванні правакавалі баявыя сутыкненні з падраздзяленнямі Узброеных сіл Украіны".

У непасрэднай блізкасці да лініі размежавання "зафіксаваны высокая канцэнтрацыя цяжкага ўзбраення, у т.л. артылерыі, танкаў, разгортванне новых артылерыйскіх падраздзяленняў, актывізацыя разведвальна-дыверсійных груп, падвоз боепрыпасаў і да г.п.". "У парушэнне мінскіх пагадненняў працягваецца ўкрыццё цяжкай ваеннай тэхнікі ў забароненых раёнах", — адзначаецца ў заяве.

Кіеў разлічвае, што спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ "неадкладна ажыццявіць усебаковае расследаванне парушэнняў мінскіх пагадненняў і дасць ім аб'ектыўную ацэнку".

"Працягваем прытрымлівацца прынцыповай пазіцыі, што залогам належнага выканання мінскіх пагадненняў застаецца рэалізацыя Расіяй і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, якія яна падтрымлівае, мерапрыемстваў "блока бяспекі", а менавіта: спыненне паставак Масквой узбраенняў, ваеннай тэхнікі і наёмнікаў; забеспячэнне поўнага і бесперашкоднага доступу назіральнікаў СММ АБСЕ да любога раёна, у т.л. да часова некантраляваных участкаў расійска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы; вывад узбраенняў, баевікоў і наёмнікаў з тэрыторыі Украіны; раззбраенне незаконных узброеных фарміраванняў", — падкрэсліваецца ў заяве.

МЗС Украіны заклікае міжнародную супольнасць "узмацніць уплыў на Расійскую Федэрацыю з мэтай забеспячэння няўхільнага выканання рэжыму ўсёабдымнага спынення агню і безумоўнага выканання мінскіх дакументаў у поўным аб'ёме".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН