Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/13/814236_814240/
Дата раздрукоўкі: 17.10.2019 08:27
13.11.2015 19:28 Грамадства, Культура

Гран-пры XXII кінафестывалю "Лістапад" атрымала грэчаска-балгарская карціна "Урок"

Мінск, 13 лістапада. Кінакарціна "Урок" Крысціны Грозевай і Петэра Вылчанава (Балгарыя, Грэцыя) прызнаная лепшым фільмам асноўнага конкурсу гульнявага кіно XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" і ўдастоілася Гран-пры — "Золата "Лістапада". Падвядзенне вынікаў адбылося на цырымоніі закрыцця кінафестывалю вечарам 13 лістапада ў сталічным кінатэатры "Масква".

Сёлета кінафорум прысвяцілі памяці гісторыка кіно, кінакрытыка і аднаго з найстарэйшых членаў каманды кінафестывалю Алы Бабковай, якая пайшла з жыцця 15 кастрычніка гэтага года.

XXII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" прайшоў 6—13 лістапада пад слоганам "Задавальненне для вачэй". На ім былі паказаныя 184 карціны з 60 краін, у тым ліку 91 гульнявы фільм, 70 дакументальных і 23 анімацыйныя стужкі. Паказы адбыліся ў пяці кінатэатрах Мінска — "Маскве", "Міры", "Перамозе", "Цэнтральным" і "Піянеры".

Форум заснаваны Міністэрствам культуры і Мінгарвыканкамам пры садзейнічанні Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі "Беларусьфільм" і Беларускага саюза кінематаграфістаў. Арганізатарам фестывалю выступае Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".

(Будзе дапоўнена.)

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН