Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/13/814265_814266/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:18
13.11.2015 22:48 Палітыка

Пуцін: Мінскія дамоўленасці рэалізуюцца, нягледзячы на пэўныя цяжкасці

Мінск, 13 лістапада. Залішне драматызаваць сітуацыю з зацяжкай выканання мінскіх дамоўленасцей не трэба, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 13 лістапада ў інтэрв'ю інфармацыйным агенцтвам "Інтэрфакс" (РФ) і "Анадалу" (Турцыя).

"Нягледзячы на пэўныя цяжкасці, яны рэалізуюцца, і галоўнае, што палажэнні, прынцыпы і логіка дакумента не ставяцца пад сумненне. Гаворка ідзе толькі аб тэхнічнай пралангацыі тэрмінаў", — прыводзіць словы Пуціна прэс-служба Крамля.

Паводле яго слоў, зараз, калі нарэшце ўдалося дабіцца ўстанаўлення перамір'я ў рэгіёне, важна, каб бакі канфлікту пачалі сумесна шукаць кропкі сутыкнення, рухацца да агульнага знамянальніка. "Неабходна, каб яны навучыліся чуць і чуць адзін аднаго. Ад гэтага будзе залежаць дасягненне кампрамісных рашэнняў", — сказаў расійскі кіраўнік.

Ва ўмовах, калі "баявыя дзеянні спыненыя і абстрэлы носяць адзінкавы характар", Пуціну "незразумела, для чаго амерыканскім кангрэсам прымаюцца рашэнні, якія робяць магчымымі пастаўкі Украіне лятальнай зброі". "Узнікае пытанне: ці няма жадання зноў распаліць вайну і справакаваць баявыя дзеянні?" — сказаў прэзідэнт РФ.

На яго думку, па-ранейшаму захоўваецца пагроза ператварэння Данбаса ў замарожаны канфлікт. "Да гэтага вядзе палітыка Кіева, які працягвае нарошчваць блакаду паўднёвага ўсходу, не пускае туды ні харчаванне, ні грошы, ліквідаваў там банкаўскую сістэму, блакіраваў экспарт", — мяркуе Пуцін.

"Яшчэ на перамовах у верасні 2014 года бакі канфлікту дамовіліся не толькі аб перамір'і, але і кроках па аднаўленні жыццядзейнасці рэгіёна, — зазначыў ён. — Было зафіксавана, што павінна быць прынятая праграма эканамічнага адраджэння Данбаса. Гэта пытанне абмяркоўвалі і ў лютым гэтага года ў Мінску, дзе нашы партнёры па "нармандскім фармаце" — Германія і Францыя — пагадзіліся аказаць тэхнічнае садзейнічанне ў аднаўленні банкаўскай і фінансавай інфраструктуры ў закранутых канфліктам раёнах".

"Расія, са свайго боку, працягвяае аказваць падтрымку Данбасу, які апынуўся ў цяжкай гуманітарнай сітуацыі. Са жніўня 2014 года туды было пастаўлена звыш 50 тысяч тон гуманітарных грузаў. Мы думаем перш за ўсё пра людзей, якіх кіеўскіях ўлады кінулі на волю лёсу, паставілі на мяжу выжывання", — заявіў Пуцін.

Напярэдадні  ўкраінскае МЗС заявіла, што ў сувязі з пачасцелымі абстрэламі з боку баевікоў мінскія дамоўленасці знаходзяцца пад пагрозай. Кіеў разлічвае, што спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ "неадкладна ажыццявіць усебаковае расследаванне парушэнняў мінскіх пагадненняў і дасць ім аб'ектыўную ацэнку".

"Працягваем прытрымлівацца прынцыповай пазіцыі, што залогам належнага выканання мінскіх пагадненняў застаецца рэалізацыя Расіяй і мерапрыемстваў "блока бяспекі", што падтрымліваюцца ёю незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, а менавіта: спыненне паставак Масквой узбраенняў, ваеннай тэхнікі і наёмнікаў; забеспячэнне поўнага і бесперашкоднага доступу назіральнікаў СММ АБСЕ да любога раёна, у тым ліку да часова некантралюемых участкаў расійска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы; вывад узбраенняў, баевікоў і наёмнікаў з тэрыторыі Украіны; раззбраенне незаконных узброеных фарміраванняў", — падкрэслівалася ў заяве.

17 лістапада ў Мінску запланаванае чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы (Украіна—АБСЕ—Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН