Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/17/814802_814812/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:09
17.11.2015 12:48 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы па Украіне

Мінск, 17 лістапада. У Мінску пачаўся чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітары" МЗС Беларусі, перамовы пачаліся з сустрэчы каардынатараў падгруп трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія).

Плануецца, што сёння адбудуцца пасяджэнні ўсіх чатырох падгруп (па эканамічных, палітычных і сацыяльных пытаннях, а таксама пытаннях бяспекі), а затым, у другой палове дня, самой кантактнай групы.

Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН