Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/17/814875_814876/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:12
17.11.2015 14:09 Палітыка

У Мінску пачаліся сустрэчы падгруп кантактнай групы па Украіне

Мінск, 17 лістапада. У Мінску пачаліся сустрэчы падгруп трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Плануецца, што сёння пасля пасяджэнняў усіх чатырох падгруп (па эканамічных, палітычных і сацыяльных пытаннях, а таксама пытаннях бяспекі) пройдзе сустрэча самой кантактнай групы.

Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН