Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/17/814936_814941/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:18
17.11.2015 15:41 Палітыка

У Мінску пачалося пасяджэнне кантактнай групы

Мінск, 17 лістапада. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Сустрэчы папярэднічалі пасяджэнні ўсіх чатырох падгруп кантактнай групы (па эканамічных, палітычных і сацыяльных пытаннях, а таксама пытаннях бяспекі).

Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Паводле інфармацыі Данецкага агенцтва навін, раўнд перамоў 17 лістапада праходзіць у комплексе "Дыпсэрвіс-хол", а не ў "Прэзідэнт-гатэлі", як у папярэднія некалькі месяцаў.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН