Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/21/815757/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:18
21.11.2015 13:44 Палітыка

Прэзідэнт Украіны і папа рымскі выказаліся за поўную рэалізацыю мінскіх пагадненняў

Мінск, 21 лістапада. За поўную рэалізацыю мінскіх пагадненняў выказаліся 20 лістапада на сустрэчы ў Ватыкане папа рымскі Францыск і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Як паведаміла прэс-служба Святога прастола, удзельнікі перамоў выказалі надзею, што ўсе бакі зацікаўленыя ў палітычным вырашэнні канфлікту.

Францыск і Парашэнка абмеркавалі праблемы, якія тычацца допуску ў зону баявых дзеянняў гуманітарных арганізацый, медыка-санітарнай дапамогі, абмену палоннымі, сацыяльнай сферы.

Украінскі кіраўнік, словы якога прыводзіць яго прэс-служба, адзначыў пасля сустрэчы, што папа рымскі "вельмі добра знаёмы з дэталямі мінскага плана, ухваляе яго і лічыць адзіным шляхам прынясення міру ва Украіну". "Крокі, якія сёння робіць царква, вельмі важныя і патрэбныя нам", — заявіў Парашэнка.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН