Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/23/816073_816075/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:19
23.11.2015 17:02 Палітыка

У Мінску пачаўся чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны

Мінск, 23 лістапада. У Мінску праходзіць сустрэча падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Чакаецца, што падгрупа па палітычных пытаннях будзе працаваць у Мінску з 23 па 25 лістапада.

Як паведаміў журналістам 17 лістапада ў Мінску спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік, чарговае пасяджэнне кантактнай групы па Украіне павінна адбыцца ў Мінску 24 лістапада. Разам з тым Данецкае агенцтва навінаў паведамляе, што кантактная група заўтра правядзе перамовы ў фармаце відэаканферэнцыі. "Усё ж   канчатковага вырашана: правесці скайп-перамовы", — заявіў прадстаўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН