Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/24/816196_816198/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:03
24.11.2015 11:00 Палітыка

Перамовы трохбаковай кантактнай групы па Украіне пройдуць сёння ў фармаце відэаканферэнцыі

Мінск, 24 лістапада. Перамовы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны пройдуць 24 лістапада ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамляе ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Нагадаем, папярэдняе пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску адбылося 17 лістапада. Тады спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік анансаваў правядзенне чарговай сустрэчы ў Мінску 24 лістапада, аднак затым з'явілася інфармацыя пра магчымыя перамовы па "Скайпе".

Пры гэтым чакаецца, што ў сталіцы Беларусі сёння пройдуць сустрэчы ўсіх чатырох падгруп кантактнай групы: па эканамічных, гуманітарных, палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі. Палітычная падгрупа пачала працу яшчэ ўчора, 23 лістапада, і плануе весці перамовы на працягу трох дзён.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН