Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/24/816225_816229/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:14
24.11.2015 12:56 Палітыка

У Мінску аднавіліся перамовы падгрупы па палітычных пытаннях кантактнай групы па Украіне

Мінск, 24 лістапада. У Мінску 24 лістапада аднавіліся перамовы падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі. Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Палітычная падгрупа пачала працу напярэдадні і плануе весці перамовы на працягу трох дзён. Чакаецца таксама, што ў Мінску сёння адбудуцца сустрэчы падгруп па эканамічных і па гуманітарных пытаннях, а таксама па пытаннях бяспекі.

Перамовы самой кантактнай групы пройдуць у фармаце відэаканферэнцыі.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН