Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/24/816281_816282/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:17
24.11.2015 16:10 Палітыка

У Мінску праходзяць перамовы ўсіх чатырох падгруп кантактнай групы па Украіне

Мінск, 24 лістапада. У Мінску праходзяць перамовы падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі. Сустракаюцца ўсе падгрупы: па гуманітарных, палітычных, эканамічных пытаннях і па пытаннях бяспекі.

Сустрэчы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Палітычная падгрупа пачала сваю працу ў Мінску 23 лістапада і плануе весці перамовы на працягу трох дзён.

Тым часам, як паведамляе на сваёй старонцы ў "Фейсбуку" Дар'я Аліфер, прэс-сакратар прадстаўніка Украіны на перамовах Леаніда Кучмы, удзельнікі трохбаковай кантактнай групы гутараць у фармаце відэаканферэнцыі.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН