Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/11/30/817413_817420/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:56
30.11.2015 14:12 Палітыка

У Мінску пачаўся чарговы раўнд перамоў па Украіне

Мінск, 30 лістапада. У Мінску пачаўся чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

"Рабочая група па палітычных аспектах урэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны пачала чатырохдзённую серыю сустрэч ў Мінску", — паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі. Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Нагадаем, удзельнікі трохбаковай кантактнай групы па Украіне 24 лістапада сустракаліся ў рэжыме відэаканферэнцыі, тады як у мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" праходзілі сустрэчы ўсіх чатырох падгруп: па эканамічных, гуманітарных, палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі. Палітычная падгрупа працавала ў сталіцы Беларусі з 23 па 25 лістапада.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН