Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/07/818711_818712/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:24
07.12.2015 12:51 Палітыка

Парашэнка: Мінскія дамоўленасці дазволілі вызваліць 3 тыс. заложнікаў

Мінск, 7 снежня. Мінскія дамоўленасці дапамаглі вызваліць з палону 3 тыс. заложнікаў, паведаміў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў інтэрв'ю мясцовым тэлеканалам 6 снежня.

Парашэнка ў чарговы раз падкрэсліў, што альтэрнатывы мінскім дамоўленасцям няма. На думку кіраўніка дзяржавы, дзякуючы ім быў сарваны план Расіі падаць сітуацыю ва Украіне як унутрыдзяржаўны канфлікт. "Менавіта Мінск даказвае, што гэта агрэсія РФ супраць Украіны, і ўводзіць санкцыі за невыкананне мінскіх дамоўленасцей. Гэта вельмі добра пралічаны дакумент", — прыводзіць словы Парашэнкі яго прэс-служба.

Ён заявіў, што імплементацыя мінскіх пагадненняў павінна прывесці да дэакупацыі Украіны палітыка-дыпламатычным шляхам.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН