Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/08/818962_818963/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:04
08.12.2015 13:03 Палітыка

У Мінску пачаўся чарговы раўнд перамоў па Украіне

Мінск, 8 снежня. У Мінску пачаўся чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітары" МЗС Беларусі.

Серыю сустрэч падгруп трохбаковай кантактнай групы адкрылі перамовы падгрупы па палітычных пытаннях. Перамовы ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Чакаецца, што сёння таксама збяруцца падгрупы па эканамічных пытаннях, па гуманітарных пытаннях і па пытаннях бяспекі. У другой палове дня пройдзе сустрэча самой кантактнай групы.

Напярэдадні перамоў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пасля сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозефам Байдэнам у чарговы раз заявіў пра неабходнасць поўнага выканання мінскіх дамоўленасцяў. "На жаль, мы не можам гаварыць, што ў нас ёсць дээскалацыя сітуацыі ў Данбасе", — цытуе Парашэнку прэс-служба прэзідэнта Украіны. Паводле слоў Парашэнкі, Расія абавязкова павінна імплементаваць мінскія пагадненні, і гэта "адзіны і безальтэрнатыўны шлях да міру ва Украіне, да вяртання ўкраінскага суверэнітэту над акупаванымі тэрыторыямі".

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН