Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/08/819002_819008/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:40
08.12.2015 15:02 Палітыка

У Мінску праходзяць перамовы ўсіх падгруп кантактнай групы па Украіне

Мінск, 8 снежня. У Мінску праходзяць перамовы ўсіх чатырох падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Першымі пачалі сустрэчу члены падгрупы па палітычных пытаннях, каля 14.00 перамовы пачаліся ў падгрупах па бяспецы, па эканоміцы і па гуманітарных пытаннях. Сустрэчы ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Чакаецца, што ў другой палове дня адбудзецца пасяджэнне самой кантактнай групы.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН