Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/08/819074_819077/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:17
08.12.2015 18:19 Палітыка

Да перамоў кантактнай групы па Украіне далучыліся прадстаўнікі ДНР і ЛНР

Мінск, 8 снежня. Да перамоў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны далучыліся прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, паведамляе ў "Фэйсбуку" Дар'я Аліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

"Каардынатары ад АБСЕ ў рабочых падгрупах агучаць вынікі сваёй працы", — удакладніла Аліфер.

Пасяджэнне кантактнай групы праходзіць у мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна ў закрытым для прэсы рэжыме. Яму папярэднічалі сустрэчы ўсіх падгруп кантактнай групы: па палітычных пытаннях, па гуманітарных пытаннях, па эканоміцы і па бяспецы.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН