Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/08/819127_819133/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:15
08.12.2015 22:25 Палітыка

Да канца года кантактная група па Украіне збярэцца ў Мінску яшчэ два разы

Мінск, 8 снежня. Да канца 2015 года кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе збярэцца ў Мінску яшчэ два разы, паведаміла ў "Фейсбуку" па выніках праведзеных 8 снежня перамоў Дар'я Оліфер — прэс-сакратар прадстаўніка Украіны Леаніда Кучмы.

Наступнае пасяджэнне кантактнай групы пройдзе 15 снежня, затым — 22 снежня. На другой сустрэчы бакі заслухаюць даклады прадстаўнікоў падгрупы па гуманітарных пытаннях датычна абмену заложнікамі. "Украінскі бок настойвае: напярэдадні Каляд і Новага года прыярытэтам павінен стаць абмен заложнікамі і асоб, якія незаконна ўтрымліваюцца", — напісала Оліфер.

"Магчымы працяг працы трохбаковай кантактнай групы ў 2016 годзе будзе залежаць ад адпаведнага рашэння лідараў краін "нармандскай чацвёркі", — паведаміла прэс-сакратар Кучмы.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН