Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/09/819176_819177/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:18
09.12.2015 10:36 Палітыка

У Мінску аднавіліся перамовы па Украіне

Мінск, 9 снежня. У Мінску раніцай 9 снежня аднавіліся перамовы падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітары" беларускае МЗС.

Сустрэча ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме. Напярэдадні тут прайшлі перамовы ўсіх чатырох падгруп (па палітычных, эканамічных, гуманітарных пытаннях і па пытаннях бяспекі), а таксама пасяджэнне самой кантактнай групы.

Па выніках перамоў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік заклікаў бакі размініраваць тэрыторыю на лініі сутыкнення і паскорыць працэс абмену палоннымі. Дыпламат таксама заявіў, што ў палітычных пытаннях ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе значнага прагрэсу пакуль няма. "Нягледзячы на значныя намаганні і інтэнсіўную дыскусію, не ўдалося пакуль дасягнуць значнага прагрэсу па гэтым пытанні", — сказаў Сайдзік.

Наступнае пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску пройдзе 15 снежня.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН