Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/10/819507_819508/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:18
10.12.2015 11:58 Палітыка

У Мінску працягвае працаваць палітычная падгрупа па Украіне

Мінск, 10 снежня. У Мінску працягвае працаваць падгрупа па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Нагадаем, 8 снежня ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" прайшлі перамовы ўсіх чатырох падгруп (па палітычных, эканамічных, гуманітарных пытаннях і па пытаннях бяспекі), а таксама пасяджэнне самой кантактнай групы. Па выніках перамоў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік заклікаў бакі размініраваць тэрыторыю каля лініі сутыкнення і паскорыць працэс абмену палоннымі. Дыпламат таксама паведаміў аб адсутнасці "значнага прагрэсу" ў палітычных пытаннях урэгулявання сітуацыі на Данбасе. "Нягледзячы на значныя намаганні і інтэнсіўную дыскусію, не ўдалося пакуль дасягнуць значнага прагрэсу па гэтым пытанні", — сказаў Сайдзік.

Перамовы палітычнай падгрупы прадоўжыліся 9 снежня, пасля чаго МЗС Беларусі паведаміў, што праца падгрупы працягнецца і ў чацвер.

Наступнае пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску прызначана на 15 снежня.

Усе перамовы па Украіне праходзяць у закрытым рэжыме.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН