Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/12/820038_820039/
Дата раздрукоўкі: 17.10.2019 09:03
12.12.2015 13:04 Палітыка

Лукашэнка заклікаў Расію і Турцыю пайсці на ўступкі

Мінск, 12 снежня. Аляксандр Лукашэнка заклікае Расію і Турцыя пайсці на ўступкі і кампрамісы для аднаўлення добрых адносінаў. Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў 12 снежня ў Ашхабадзе на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 20-годдзю нейтралітэту Туркменістана.
"Трэба пераадолець усялякія нагнятанні запалу і знайсці магчымасць зрабіць для пачатку хаця б паўкроку насустрач адзін аднаму. І праблема вырашыцца. Адновяцца тыя добрыя, блізкія адносіны, якія былі паміж гэтымі народамі і дзяржавамі і абавязкова будуць", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў цяперашнім свеце ўсе ўзаемазвязаныя. "Калі загарыцца ў адной частцы свету, то імгненна адгукнецца і ў іншай. І калі мы дапусцілі дзесьці памылкі, трэба іх умець прызнаваць і, як гаварыў прэзідэнт Узбекістана, прызнаўшы іх, знайсці ў сабе сілы пайсці на ўступкі і кампрамісы для таго, каб згладзіць сітуацыю", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

"Памылкі ў гэтым бурным свеце непазбежныя, і іх трэба не нагнятаць, а вырашаць. Даруйце мне, гэта тычыцца і апошняга канфлікту паміж нашай Расіяй і дружалюбнай нам Турцыяй", — падкрэсліў Лукашэнка.

Варта адзначыць, што з гэтым заклікам афіцыйны беларускі лідар выступіў напярэдадні сустрэчы з прэзідэнтам Расіі. Як паведамляў БелаПАН, 14—15 снежня Лукашэнка паводле запрашэння Уладзіміра Пуціна наведаў Расію з афіцыйным візітам. Як перадае сайт Крамля, "15 снежня адбудуцца перамовы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі па шырокім спектры актуальных пытанняў расійска-беларускіх адносінаў і міжнароднага парадку дня".
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН