Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/14/eu_eu_820300_820304/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 04:29
14.12.2015 15:17 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з ЕС і НАТА абмяркоўваліся падчас візіту Уладзіміра Макея ў Брусель

Мінск, 14 снежня. Стан і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза абмяркоўваліся падчас рабочага візіту кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея ў Брусель 13—14 снежня.

Як паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Беларусі, Макей сустрэўся з міністрамі замежных спраў краін — членаў ЕС, а таксама правёў перамовы з высокім прадстаўніком Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыкай Магерыні, еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам і намеснікам генеральнага сакратара НАТА Аляксандрам Вершбоу.

Візіту Макея ў Брусель папярэднічаў прыезд у Мінск дэлегацыі прадстаўнікоў Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, а таксама генеральных дырэктаратаў Еўракамісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні і па гандлі 9—10 снежня.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239