Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/15/820564_820565/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:11
15.12.2015 14:53 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў па Украіне

Мінск, 15 снежня. У Мінску 15 снежня праходзіць чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Перамовы адкрыла сустрэча падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі. Чакаецца, што сёння таксама збяруцца ўдзельнікі падгруп па эканоміцы, па гуманітарных пытаннях і па пытаннях бяспекі. Затым пройдзе пасяджэнне кантактнай групы.

Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН