Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/15/820588_820591/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:53
15.12.2015 15:10 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы трох падгруп кантактнай групы па Украіне

Мінск, 15 снежня. У Мінску пачаліся перамовы трох падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, сустракаюцца падгрупы па палітычных пытаннях, па гуманітарных пытаннях, а таксама па пытаннях бяспекі. Затым чакаецца пасяджэнне самой кантактнай групы.

Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдняе пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску праходзіла 8 снежня.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН