Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/15/820628_820630/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:57
15.12.2015 17:32 Палітыка

Падгрупы па бяспецы і па палітычных пытаннях кантактнай групы па Украіне праводзяць сумеснае пасяджэнне

Мінск, 15 снежня. Падгрупы па бяспецы і палітычных пытаннях кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны праводзяць сумеснае пасяджэнне ў Мінску, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Падгрупы працягнулі сваю працу, нягледзячы на тое, што ўжо больш як гадзіну прадаўжаецца пасяджэнне самой кантактнай групы.

Перамовы ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Папярэдняе пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску прайшло 8 снежня.

Паводле яго вынікаў прадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік заклікаў бакі канфлікту неадкладна размініраваць тэрыторыю каля лініі сутыкнення і паскорыць працэс абмену палоннымі. "Неабходна забяспечыць тэрміновае правядзенне размініравання, асабліва ў пунктах пропуску на лініі сутыкнення, або прынамсі абгарадзіць замініраваныя тэрыторыі, каб жыхары, якія хочуць перасякаць лінію сутыкнення, не траплялі на міны", — сказаў пасол.

Сайдзік таксама падкрэсліў неабходнасць актывізацыі абмену палоннымі і пошуку зніклых без вестак.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН