Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/15/820634_820636/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:11
15.12.2015 17:40 Палітыка

Да пасяджэння кантактнай групы па Украіне далучыліся прадстаўнікі ДНР і ЛНР

Мінск, 15 снежня. Да пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, якое праходзіць 15 снежня ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі", далучыліся прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Пра гэта ў сацыяльнай сетцы "Фейсбук" паведаміла Дар'я Аліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

"Сёння таксама правялі пасяджэнні падгрупы па пытаннях бяспекі, а таксама па палітычных і гуманітарных пытаннях. Каардынатары гэтых падгруп ад АБСЕ зараз прэзентуюць даклады аб выніках сваёй працы", — паведаміла Аліфер.

Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Папярэдняе пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску прайшло 8 снежня.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН