Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/15/820659_820662/
Дата раздрукоўкі: 01.04.2020 08:48
15.12.2015 19:44 Грамадства

Абясшкоджаная група кібермахляроў, якія блакіравалі камп'ютары і патрабавалі ад карыстальнікаў штраф ад імя МУС за прагляд порна

Мінск, 15 снежня. Супрацоўнікамі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Віцебскага аблвыканкама выяўленая міжгародняя група, якая займалася распаўсюджваннем шкоднага праграмнага забеспячэння. Арганізатарамі махлярскай кіберсеткі аказаліся двое маладых жыхароў Віцебскай вобласці і грамадзянін Расіі.

Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, ідэйным натхняльнікам і галоўным у злачыннай групе быў былы студэнт, які атрымліваў у свой час адну з IT-спецыяльнасцей. Давучыцца да канца не захацеў і кінуў ВНУ.

Разам з хаўруснікамі ён распрацаваў прыбытковую крымінальную схему. На самых розных сайтах яны размяшчалі рэкламу, пры націсканні на якую карыстальнік інтэрнэту, які нічога не падазраваў, трапляў у кіберлавушку. Шкодная праграма блакіравала браўзер ахвяры, а ў дыялогавым акне з'яўлялася паведамленне нібыта ад імя МУС аб накладанні штрафу за прагляд парнаграфічных матэрыялаў. Грошы за штраф ахвяры падману павінны былі перавесці на ўказаны ў паведамленні абаненцкі нумар.

Толькі за месяц ахвярамі махляроў сталі больш як 200 чалавек з усёй Беларусі.

Арганізатар злачыннага бізнесу затрыманы.

Міліцыянеры працягваюць працу па выяўленні ахвяраў махляроў. Усім грамадзянам, якія пацярпелі ад дзеянняў злачыннай групы, рэкамендуецца паведаміць пра гэта.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН