Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/15/820692_820693/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:29
15.12.2015 19:44 Палітыка

Сепаратысты настойваюць на стварэнні ва Украіне канфедэрацыі

Мінск, 15 снежня. Прадстаўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін, які 15 снежня ўдзельнічае ў мінскіх перамовах па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, выступіў з заявай. Ён настойвае на федэралізацыі краіны.

"Як заўважаюць ужо і амерыканскія сябры Украіны, выйсцем з такой сітуацыі для краіны і недапушчэння поўнага развалу можа стаць толькі канфедэрацыя", — цытуе Пушыліна Данецкае агенцтва навін. Паводле яго слоў, "грэбаванне неабходнасцю ўнясення ў канстытуцыю дэцэнтралізацыі ў выглядзе федэралізацыі прывяло Украіну да грамадзянскай вайны".

Пушылін заявіў, што Канстытуцыі Украіны неабходныя глыбокія змены "аж да поўнага яе перапісвання".

Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны з удзелам прадстаўнікоў непрызнаных ДНР і ЛНР працягваецца ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" ў закрытым для прэсы рэжыме.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН