Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/17/821042_821043/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:11
17.12.2015 11:00 Палітыка

Парашэнка: Санкцыі — адзіны інструмент матывацыі Расіі на рэалізацыю мінскіх дамоўленасцей у поўным аб'ёме

Мінск, 17 снежня. "Працягласць абмежавальных мер адносна Расіі наўпрост звязана з поўнай рэалізацыяй мінскіх дамоўленасцей", — заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 16 снежня ў Бруселі на міні-саміце Украіна—ЕС.

"У найбліжэйшыя гадзіны Еўрапейскі саюз прыме палітычнае рашэнне аб прадаўжэнні галіновых санкцый супраць Расіі, якое будзе фармалізавана, спадзяюся, да канца тыдня. Я лічу, што гэта вельмі важна, таму што гэта адзіны інструмент матывацыі Расіі на рэалізацыю Мінскіх дамоўленасцей у поўным аб'ёме", — прыводзіць словы Парашэнкі яго прэс-служба.

Прэзідэнт паведаміў, што прывёў з сабой шэраг дадатковых доказаў невыканання Расіяй мінскіх пагадненняў: парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, перакідванне войскаў, пастаўка зброі.

Кіраўнік Еўрапейскага савета Дональд Туск у сваёй заяве падкрэсліў, што эканамічныя санкцыі супраць Расіі наўпрост звязаныя з выкананнем ёю мінскіх дамоўленасцей. "Еўропа трымае свой курс. Украіна павінна трымаць курс рэформ, і Расія павінна змяніць свой курс", — заявіў Туск.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН