Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/17/821113_821117/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:06
17.12.2015 14:08 Палітыка

Пуцін абвінаваціў Кіеў у невыкананні мінскіх пагадненняў

Мінск, 17 снежня. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвінаваціў Кіеў у невыкананні мінскіх пагадненняў.

"Мы сто разоў чулі, каб Расія выканала мінскія пагадненні. Дык мы хочам гэтага!" — падкрэсліў ён на прэс-канферэнцыі 17 снежня. Аднак, паводле слоў Пуціна, украінскі бок не выконвае дамоўленасці, у прыватнасці пункт аб наданні Данбасу асаблівага статусу.

"Мы не зацікаўленыя ў абвастрэнні канфлікту. Наадварот, мы выступаем за тое, каб канфлікт быў урэгуляваны як мага хутчэй, але не спосабам фізічнай ліквідацыі людзей на паўднёвым усходзе Украіны", — заявіў Пуцін. Паводле яго слоў, Расія хоча вырашыць праблему, прапаноўвае займацца гэтым сумесна і гатова ўгаворваць насельніцтва паўднёвага ўсходу Украіны, прыводзіць адпаведныя аргументы, каб быў знойдзены кампраміс.

Пуцін звярнуў увагу ўкраінскіх уладаў на вынікі галасавання жыхароў падкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данбаса на мясцовых выбарах у кастрычніку — "Апазіцыйны блок" атрымаў у сярэднім 43,5%. На думку расійскага кіраўніка, украінскія ўлады павінны ўлічваць такія настроі.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН