Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/21/821779_821780/
Дата раздрукоўкі: 29.01.2020 15:26
21.12.2015 11:00 Эканоміка, Грамадства

У Гродне ў індывідуальнага прадпрымальніка канфіскаваная партыя камплектавальных для сістэм ачысткі вады амаль на 1,4 млрд. рублёў

Мінск, 21 снежня. Рашэннем Эканамічнага суда Гродзенскай вобласці ад 17 снежня ў даход дзяржавы накіраваная буйная партыя камплектавальных для сістэм ачысткі вады замежнай вытворчасці коштам 1,39 млрд. рублёў.

Як паведамляе МУС Беларусі, тавар, што захоўваўся без адпаведных дакументаў у арандаваным гаражы індывідуальнага прадпрымальніка, жыхаркі Гродна, быў канфіскаваны 29 верасня супрацоўнікамі АБЭЗ Ленінскага РАУС абласнога цэнтра і аддзела дэпартамента аховы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН