Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/22/822073_822077/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:05
22.12.2015 12:44 Палітыка

Макей і Сайдзік абмеркавалі дзейнасць трохбаковай кантактнай групы па Украіне

Мінск, 22 снежня. У МЗС Беларусі 22 снежня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея са спецыяльным прадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне Марцінам Сайдзікам.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, суразмоўцы абмеркавалі дзейнасць групы і яе тэматычных рабочых груп. Падчас сустрэчы гаворка таксама ішла пра далейшае садзейнічанне беларускага боку ў арганізацыі працы кантактнай групы.

Нагадаем, сёння ў Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па Украіне.

Андрэй Серада, БелаПАН

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН