Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/22/822096_822097/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 11:00
22.12.2015 12:57 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Мінск, 22 снежня. 22 снежня ў Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Іх адкрыла сустрэча каардынатараў рабочых груп, паведаміла МЗС Беларусі на свой старонцы ў "Твітэры".

За некалькі гадзін да гэтага спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне Марцін Сайдзік сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Як паведаміла прэс-служба МЗС, суразмоўцы абмеркавалі дзейнасць групы і яе тэматычных рабочых груп, а таксама далейшае садзейнічанне беларускага боку ў арганізацыі працы кантактнай групы.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН