Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/22/822130_822131/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:39
22.12.2015 14:19 Палітыка

У Мінску праходзяць сустрэчы трох рабочых груп па Украіне

Мінск, 22 снежня. У Мінску праходзяць сустрэчы рабочых груп па бяспецы, эканамічных і гуманітарных аспектах урэгулявання на ўсходзе Украіны, паведаміла на сваёй старонцы ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Чакаецца, што пасля заканчэння сустрэч пачнецца пасяджэнне катнактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне — апошняе ў гэтым годзе.

Сёння раніцай спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне Марцін Сайдзік сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Як паведаміла прэс-служба МЗС, суразмоўцы абмеркавалі дзейнасць групы і яе тэматычных рабочых груп, а таксама далейшае садзейнічанне беларускага боку ў арганізацыі працы кантактнай групы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН